Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 кастрычніка 2020, 09:00

Фотавыстава запаведнай прыроды Беларусі адкрылася ў НББ

1 кастрычника, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Сцежкамі запаведнай прыроды", прымеркаваная да Года малой радзімы, адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

"Няма нічога больш маляўнічага, чым хараство, створанае прыродай. Гледзячы на фатаграфіі выставы, здзіўляешся, наколькі дасканалая і прыгожая родная зямля, прырода і яе насельнікі. Магутныя зубры, прыбраныя сініцы, сімпатычная ліса, яркі цецярук. Уражвае здымак, дзе мама-змеяяд корміць сваё птушаня. Ёсць і незвычайная фатаграфія амялушкі на каліне. Зачароўвае майстэрства фатографаў, калі яны ловяць цікавыя моманты, каб паказаць перамазаную раскай выдру, якая выскоквае з вады, равучага аленя", - адзначылі ў НББ.

На выставе госці змогуць убачыць работы беларускіх фотамастакоў, удзельнікаў беларускага Клуба фатографаў дзікай прыроды - Сяргея Плыткевіча, Паўла Марцінчыка, Віктара Казлоўскага, Дзяніса Іўковіча, Ірэны Гудзіеўскай, Паўла Лычкоўскага і Аляксандра Пекача. Акрамя таго, увазе гасцей прадстаўлена кніжная выстава-прагляд. У экспазіцыі - больш за 30 выданняў з фонду бібліятэкі. Гэта альбомы з унікальнымі капцінамі дзікай прыроды краіны і артыкулы з перыядычных выданняў пра аўтараў фотаработ.

Экспазіцыя адкрыта да 1 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі