Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 чэрвеня 2022, 13:40

Фотавыстава ў Мінску пакажа 50 імгненняў з жыцця Якуба Коласа

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часовая экспазіцыя "50 імгненняў: фотахроніка жыцця народнага паэта Беларусі Якуба Коласа", прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, адкрыецца 9 чэрвеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Фотавыстава прадстаўляе 50 момантаў з жыцця народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Пяцьдзясят партрэтаў беларускага песняра складуць яго фоталетапіс, пачынаючы з першай вядомай фатаграфіі Канстанціна Міцкевіча (Якуба Коласа), зробленай у 1901 годзе ў Нясвіжы, і заканчваючы фатаграфіяй 1956 года, апошняга года жыцця пісьменніка.

Моманты жыцця народнага паэта Беларусі пабывалі ў аб'ектыве розных вядомых фатографаў, сярод якіх Генрых Фрыд, Рыгор Вайль, Майсей Напельбаум, Зянон Паўлоўскі, а таксама фотааматараў - беларускага пісьменніка, сябра Якуба Коласа Міхася Лынькова і малодшага сына паэта Міхася Міцкевіча.

Якуб Колас не толькі вядомы беларускі пісьменнік, вучоны, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, але і мудры філосаф, якога заўсёды хвалявалі вечныя пытанні дабра і зла, праўды, свабоды, справядлівасці, сэнсу і мэты чалавечага жыцця. Філасофскія выказванні пісьменніка, многія з якіх сталі крылатымі, дапоўняць вобраз народнага паэта Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі