ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 красавіка 2023, 09:03

Фотавыстава Нацыянальнай бібліятэкі "Беларусь - цудоўныя імгненні" прадстаўлена ў Кішынёве

Фота МЗС Беларусі
Фота МЗС Беларусі

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыставы пра Беларусь і Расію адкрыліся ў Кішынёве, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве нашай краіны ў Малдове.

Пры падтрымцы пасольстваў Беларусі і Расіі беларуская і руская дыяспары Малдовы арганізавалі тэматычныя фотаэкспазіцыі, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Фотавыстава Нацыянальнай бібліятэкі "Беларусь - цудоўныя імгненні" прадстаўлена ў Расійскім цэнтры навукі і культуры. У Беларускім культурным цэнтры адкрылася выстава фатаграфій "У аб'ектыве - шматнацыянальная Расія".

З нагоды свята пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова перадало ў дар Рускаму дому ў Кішынёве кнігі пра Беларусь. Акрамя таго, была падрыхтавана музычная праграма - народная артыстка Малдовы Маргарыта Івануш выканала вакальныя творы на тэму патрыятызму і любові да сваёй Радзімы. На адкрыцці выстаў прысутнічалі прадстаўнікі беларускай і расійскай дыпламатычных місій, нацыянальных дыяспар Беларусі і Расіі ў Малдове, дзеячы культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі