Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 лютага 2020, 16:41

Фотавыстава БЕЛТА з унікальнымі кадрамі ваеннай хронікі адкрылася ў Гомелі

25 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстава БЕЛТА "Беларусь памятае. 75 імгненняў вайны" адкрылася 25 лютага ў Гомелі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Экспазіцыя прадстаўлена ў холе Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. Фотапраект прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сугучна назве ён адлюстроўвае 75 імгненняў, сфатаграфаваных у ваенныя гады. Гэта работы ваенных карэспандэнтаў і малавядомыя кадры - рарытэтныя чорна-белыя здымкі з архіва БЕЛТА. У фокус фотакамер трапілі моманты вызвалення абласных гарадоў, пасляваеннага аднаўлення.

Больш падрабязна пра напаўненне экспазіцыі расказаў намеснік галоўнага рэдактара рэдакцыі візуальнай інфармацыі БЕЛТА Уладзімір Іваніцкі: "Мы выбралі ўнікальныя рарытэтныя кадры з мясцін ваенных падзей, партызанскага руху і адбудоўвання гарадоў з руін. У іх цэнтры - рэальныя людзі са сваім лёсам. Так, невядома, ці засталіся жывыя героі здымка, на якім адлюстраваны момант узрыву. Некага могуць уразіць дзяўчаты, якія разбіраюць завалы пасля вызвалення свайго горада. Нам важна было паказаць рэгіёны Беларусі, іх прадстаўнікоў - людзей, якія ваявалі за Перамогу і дапамагалі адбудоўваць краіну".

На думку старшыні праўлення Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Цімафея Глушакова, сучасная моладзь, гледзячы на гэтыя фатаграфіі, "павінна зрабіць высновы і прыкласці ўсе намаганні, каб такога больш ніколі не паўтарылася".

Высока ацаніў экспазіцыю старшыня Савета Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Уладзімір Чарнаштан. "Здымкі ўражваюць рэалістычнасцю. Тэма Вялікай Перамогі павінна мець працяг не толькі ў год яе 75-годдзя. Такія праекты не дазваляюць забыць пра подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў. Трэба беражліва захоўваць фота-, аўдыя- і відэаматэрыялы з іх успамінамі. Цяпер на сустрэчах з ветэранамі мы ўключаем раней запісаныя аўдыягісторыі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўжо пайшлі з жыцця. Пачуць галасы тых, каго ўжо шмат гадоў няма з намі, - дарагога варта", - падкрэсліў ён.

Прэзентацыя фотавыставы БЕЛТА стала пачаткам падагульняючай калегіі ідэалагічнага актыву Гомельскай вобласці. Фотавыстава "Беларусь памятае. 75 імгненняў вайны" прадоўжыць шлях па абласных цэнтрах. У планах прадставіць экспазіцыю ў Аўстрыі і Ізраілі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі