Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 лістапада 2016, 15:48

Фотавыстаўка БЕЛТА адбылася ў час Дзён беларускай культуры ў Турцыі

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У пачатку лістапада ў Турцыі прайшлі Дні беларускай культуры, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Часткай мерапрыемстваў стала фотавыстаўка "Беларусь сёння" Беларускага тэлеграфнага агенцтва. У экспазіцыі прадстаўлены фотаработы, якія паказваюць жыццё Беларусі ў розных яе аспектах: значныя палітычныя падзеі ў развіцці беларуска-турэцкіх адносін, дасягненні ў развіцці прамысловасці, у галіне абароны і сацыяльнай сферы.

У Анкары і Эскішэхіры адбыліся канцэрты заслужанага калектыву Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Валянціна Дудкевіча. Майстры сцэны прадставілі свае лепшыя танцавальныя і інструментальныя нумары.

На палях візіту беларускай дэлегацыі адбыліся сустрэчы намесніка міністра культуры Аляксандра Яцко з кіраўніцтвам міністэрства культуры і турызму Турцыі, мэрам і губернатарам Эскішэхіра, рэктарам Анаталійскага ўніверсітэта. Бакі дамовіліся пашырыць практыку культурных і адукацыйных абменаў паміж дзвюма краінамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі