Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 мая 2020, 13:27

ФОТАРЭПАРТАЖ: Анлайн-канцэрт JAZZ JAM прайшоў у Гомелі

23 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гомельскія гарадскія аркестры прадоўжылі праект "Гомель у рытме JAZZ". Анлайн-канцэрт JAZZ JAM у выкананні канцэртнага духавога аркестра пад кіраўніцтвам Сяргея Калупахі адбыўся ў Гомелі. Калектыў выканаў стыльныя джазавыя мелодыі з рэпертуару аркестра.

З улікам цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі ва ўстанове падтрымліваюць сувязь з меламанамі, выступаючы на анлайн-пляцоўках. Калектывы дзяржустановы "Гомельскія гарадскія аркестры" выконваюць папулярныя эстрадныя, класічныя і джазавыя творы беларускіх і замежных аўтараў.-0-

Фота Сяргея Халадзіліна

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі