Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 чэрвеня 2020, 12:55

Фотаконкурс "Шчаслівая сям'я - шчаслівая краіна" аб'яўлены ў Наваполацку

3 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Агульнагарадскі адкрыты фотаконкурс "Шчаслівая сям'я - шчаслівая краіна!", прымеркаваны да Дня Незалежнасці, аб'яўлены ў Наваполацку, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Музея гісторыі і культуры Наваполацка Уладзімір Бяляеў.

Да ўдзелу ў творчым спаборніцтве запрашаюцца ўсе жадаючыя незалежна ад узросту і месца пражывання. Работы прымаюцца па 21 чэрвеня ў намінацыях "Святое слова - маці", "Я беларус - я ганаруся...", "І ў нашай сям'і ёсць героі" і іншых. У кожнай з іх журы вызначыць па тры лепшыя фатаграфіі. Адзін з удзельнікаў атрымае прыз глядацкіх сімпатый. Яго імя стане вядома па выніках адкрытага з 24 па 28 чэрвеня галасавання ў сацыяльных сетках, дзе будзе прадстаўлена галерэя ўсіх паступіўшых работ. Усе пераможцы будуць вызначаны да 3 ліпеня.

З палажэннем аб конкурсе можна азнаёміцца на сайце музея і ў яго сацыяльных сетках.

Фотаконкурс праводзіцца па ініцыятыве Музея гісторыі і культуры горада сумесна з гарадской газетай "Новополоцк сегодня" пры падтрымцы Беларускага фонду міру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі