
Падчас спектакля
24 сакавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Гродзенскім абласным драматычным тэатры 26 і 27 сакавіка адбудзецца прэм'ера спектакля паводле п'есы італьянскага драматурга Альда Нікалаі "Цыбуліна жыцця".
Пастаноўка ў жанры рамантычнай авантуры раскажа гледачу аб чалавечай адзіноце і спробах пераадолець гэты стан, знайсці простае сямейнае шчасце.
У галоўнага героя спектакля П'еро ёсць усё: кар'ера, жонка, дзеці, сябар. Але ў гэтай, здавалася б, ідыліі яму ўсё ж не хапае простай чалавечай цеплыні. П'еро спрабуе знайсці агульную мову з сям'ёй, але блізкія ад яго ўсё больш аддаляюцца. Тады герой страчвае волю да жыцця, але новы сэнс ён раптам знаходзіць, калі ўлюбляецца ў маладую жанчыну.
Рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Яскевіч.-0-
Фота Леаніда Шчаглова

















