Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 ліпеня 2020, 13:22

ФОТАФАКТ: Сафійскі сабор у Полацку

15 ліпеня, Полацк /Кар. БЕЛТА/. Сафійскі сабор у Полацку - адзін са старэйшых храмаў на тэрыторыі Беларусі - быў узведзены па ўзоры сабора ў Канстанцінопалі. Яго будаўніцтва на правым беразе Заходняй Дзвіны пачаў князь Усяслаў Чарадзей у XI стагоддзі. Сабор стаў сімвалам незалежнасці, дзяржаўнасці і сілы Полацкага княства. У сярэдзіне XVIII стагоддзя яго значна перабудавалі ў стылі віленскага барока. Сёння Сафійскі сабор - адзін з буйнейшых культурных цэнтраў Беларусі. Тут адпраўляюцца богаслужэнні і абрады, праходзяць экскурсіі, канцэрты і творчыя вечары.

Фота Аляксандра Хітрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі