Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 красавіка 2021, 13:58

ФОТАФАКТ: Работы фатографа БЕЛТА прадстаўлены ў Эрмітажы

15 красавіка, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Работы фатографа БЕЛТА Аксаны Манчук прадстаўлены ў Дзяржаўным Эрмітажы ў Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аксана Манчук прадставіла на выставе восем фотаработ аб Студэнцкай вёсцы ў Мінску. Гэты фотапраект рыхтаваўся 1,5 года пад куратарствам вядомага расійскага фатографа Юрыя Козырава. "Праект называецца "Вавілон". Ён прысвечаны студэнтам, якія прыязджаюць вучыцца ў Беларусь з розных краін свету. Я хацела паказаць, што, нягледзячы на ўсе адрозненні, у гэтых маладых людзей ёсць шмат агульнага", - расказала Аксана Манчук.-0-

Фота Аксаны Манчук

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі