23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ера спектакля "Жаніцьба" Мікалая Гогаля ў пастаноўцы рэжысёра - лаўрэата тэатральнай прэміі "Залатая маска" Цімура Кулава пройдзе 24 ліпеня на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача. А 21 ліпеня публіка магла ўбачыць перадпрэм'ерны паказ.
У галоўных ролях - заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Вера Палякова-Макей, Ларыса Горцава, Вера Кавалерава і Леанід Улашчанка.-0-
Фота Таццяны Матусевіч