
Касцёл Святой Тройцы
21 красавіка, Гервяты /Кар. БЕЛТА/. Касцёл Святой Тройцы - каталіцкі храм у аграгарадку Гервяты Гродзенскай вобласці. З'яўляецца помнікам архітэктуры, уключаны ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл пабудаваны ў неагатычным стылі ў 1899-1903 гадах і ўваходзіць у тройку самых высокіх храмаў у краіне. Вакол касцёла разбіты ландшафтны парк з рэдкімі дэкаратыўнымі раслінамі і фігурамі апосталаў.-0-










Фота Паўла Арлоўскага