Сцяг Пятніца, 7 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 верасня 2024, 09:37

ФОТАФАКТ: Канцэрт Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі адбыўся ў Белдзяржфілармоніі

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў рамках Міжнароднага фестывалю "У Шэметаве ў Шастаковічаў" адбыўся канцэрт Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Сумесна са спецыяльнай госцяй з Францыі Шарлот Жуяр, канцэртмайстрам Страсбургскай філармоніі, прагучаў 3-і скрыпічны канцэрт з аркестрам Каміля Сен-Санса. "Рэквіем" Габрыэля Фарэ выканалі салісты - народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў і лаўрэат міжнародных конкурсаў Настасся Храпіцкая. Прагучала таксама і сюіта з музыкі балета "Болт" Дзмітрыя Шастаковіча. У канцэрце прымаў удзел заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р. Шырмы. Творы былі прадстаўлены слухачам пад кіраўніцтвам дырыжора Вячаслава Бартноўскага.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі