
24 студзеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. На сцэне Віцебскай абласной філармоніі адбыўся канцэрт "Зімовая феерыя" адзінага ў Беларусі актэта балалаек "Віцебскія віртуозы", якому ў бягучым годзе спаўняецца 50 гадоў. У "Віцебскіх віртуозах" іграюць восем музыкантаў, большасць з якіх у калектыве па 20-30 гадоў. Актэт створаны заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Тамарай Шафранавай.-0-
Фота Аляксандра Хітрова








