15 снежня, Камянец /Кар. БЕЛТА/. У горадзе Камянец Брэсцкай вобласці знаходзіцца ўнікальны помнік архітэктуры і абарончага дойлідства другой паловы XIII стагоддзя - Камянецкая вежа. Яна адносіцца да тыпу валынскіх і мае агульныя рысы з вежамі-данжонамі, распаўсюджанымі ў XII-XIII стагоддзях у Заходняй Еўропе. Пабудова мела характар абарончага збудавання. Камянецкая вежа ўнесена ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Цяпер тут размешчаны філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея "Камянецкая вежа". -0-
Фота Вадзіма Якубёнка