
2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юбілейны 50-ы фестываль мастацтваў "Беларуская музычная восень" праходзіць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі з 1 кастрычніка па 30 лістапада.





Як раней паведамлялі арганізатары, адзін са старэйшых айчынных музычных форумаў прызначаны далучыць самае шырокае кола слухачоў да лепшых узораў сусветнай музычнай спадчыны, азнаёміць з разнастайнасцю жанраў і стыляў айчыннай і замежнай музыкі, прадстаўленай у шырокім кантэксце іншых мастацтваў. Праграма юбілейнага фестывалю асабліва яркая, насычаная і паўнагучная. У "асенняй" афішы звыш 40 вечароў у Вялікай зале і Малой зале імя Р.Шырмы.




Адкрыўся фестываль у Вялікай зале філармоніі 1 кастрычніка ў Міжнародны дзень музыкі канцэртам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава.-0-

