
23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і студэнцкае этнаграфічнае таварыства правялі беларускае народнае свята "Багач".




У Купалаўскім мемарыяльным запаведніку "Вязынка", на радзіме народнага паэта Янкі Купалы, асенні фэст стаў ужо традыцыйным. З даўніх часоў "Багач" прынята называць святам ураджаю, калі заканчваецца жніво. Згодна з традыцыямі, у другой палове восені, калі палі і сады пусцеюць, можна крыху адпачыць і падзякаваць прыродзе за атрыманы ўраджай.

Гасцям свята паказалі ўрачысты абрад ссыпання збожжа і запальвання агню, прагучалі дажынкавыя і асеннія песні з розных рэгіёнаў Беларусі, не абышлося і без танцаў. У забавах прымалі актыўны ўдзел як дарослыя, так і дзеці.-0-