Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 чэрвеня 2020, 22:28

ФОТАФАКТ: 930 прадметаў знаходзіцца ў экспазіцыі дзіцячага музея ў Полацку

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспазіцыя Дзіцячага музея ў Полацку размяшчаецца ў будынку, які з'яўляецца помнікам архітэктуры канца XIX - пачатку XX стагоддзяў. Музей уваходзіць у склад Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. У яго экспазіцыі 930 прадметаў з фондаў музея-запаведніка.

Дзве першыя экспазіцыйныя залы музея знаёмяць наведвальнікаў з рознымі прадметамі: гадзіннікамі, паддужнымі званочкамі, фотаапаратамі, самаварамі і многім іншым. Дапаўненнем гэтых залаў стала, адкрытая ў кастрычніку 2018 года, экспазіцыя - "Падарожжа з кніжнай закладкай".

Увазе наведвальнікаў прапануюцца дзіцячыя кнігі, цацкі, "чароўныя" прадметы з казак. Аматарам марскіх падарожжаў будзе цікавы комплекс для гульні "Яхта". Своеасаблівай візітнай карткай музея сталі скульптуры Ваўла Вайніцкага "Шкаляр" (2004 год) і "Дзяўчынка з сонечным гадзіннікам" (2005 год).-0-

Фота Аляксандра Хітрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі