Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 мая 2022, 09:05

Фотаэкспазіцыя "Іосіф і Лізавета Гашкевічы - дзеці беларускай зямлі" адкрылася ў японскім Хакадатэ

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотаэкспазіцыя "Іосіф і Лізавета Гашкевічы - дзеці беларускай зямлі" адкрылася ў японскім горадзе Хакадатэ прэфектуры Хакайда. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Токіа.

Экспазіцыя арганізавана пасольствам Беларусі ва ўзаемадзеянні з Астравецкім райвыканкамам, Ганаровым консулам Беларусі ў Хакайда Масата Мацуура.

На выставе прадстаўлены фатаграфіі, якія расказваюць аб дзейнасці сям'і Гашкевічаў у Японіі, а таксама аб памятных падзеях, звязаных з імі ў Беларусі і Краіне ўзыходзячага сонца. Прэзентацыя экспазіцыі адбылася ў час наведвання горада Хакадатэ паслом Беларусі ў Японіі Русланам Есіным.

Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі разам з Масата Мацуура і настаяцелем праваслаўнай царквы Хакадатэ Кліменціем усклалі кветкі на магілы Лізаветы Гашкевіч, жонкі вядомага дыпламата, беларускага ўраджэнца, а таксама айца Мікалая, які садзейнічаў устаноўцы бюста Іосіфа Гашкевіча ў грамадска-культурным цэнтры Хакадатэ.

Пасол таксама перадаў прыхаджанам праваслаўнай царквы карціну вучняў Пярэжырскай сярэдняй школы імя А.Е. Гурыновіча. Гэта школа падтрымлівае кантакты з японскімі навучальнымі ўстановамі, а адным з экспанатаў школьнага музея стала пісьмо ад равесніка з Хірасімы з заклікам да міру і дружбы паміж народамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі