Фота з архіва
18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форум маладых кампазітараў Беларусі і краін СНД імя М.К. Агінскага праходзіць у Маладзечне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.К. Агінскага.
"У Форуме маладых кампазітараў Беларусі і краін СНД, які праходзіць на базе нашай установы адукацыі з 17 па 27 лютага, прымаюць удзел беларускія аўтары-пачаткоўцы, а таксама прадстаўнікі такіх расійскіх гарадоў, як Казань, Растоў-на-Доне, Уфа, Екацярынбург, Санкт-Пецярбург, Масква і інш. Разам з майстрамі, якія будуць працаваць з маладымі кампазітарамі, колькасць удзельнікаў форуму складае больш за 20 чалавек. Праводзіцца мерапрыемства ў 2025 годзе 11-ы раз, а галоўнымі мэтамі яго з'яўляюцца не толькі выяўленне маладых перспектыўных аўтараў, але і павышэнне іх прафесійнай кампетэнтнасці", - расказаў дырэктар каледжа Дзмітрый Раўба.
У рамках форуму запланаваны адукацыйныя лекцыйныя цыклы, майстар-класы вядучых кампазітараў і музыказнаўцаў, практычныя заняткі па фарміраванні ў маладых аўтараў навыкаў работы з сімфанічным аркестрам у працэсе напісання музычных сачыненняў, канцэртных праграм сімфанічнага аркестра.
Па выніках форуму адбудзецца канцэрт, праграма якога ўключае сімфанічныя творы, напісаныя кампазітарамі-пачаткоўцамі.-0-