ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 19 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 студзеня 2020, 19:19

Фінберг: ганаруся праграмамі аркестра на вершы беларускіх класікаў

Міхаіл Фінберг. Фота з архіва
Міхаіл Фінберг. Фота з архіва

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі прэзентуе ў 2020 годзе новыя праграмы на творы беларускіх паэтаў і кампазітараў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву народны артыст Беларусі прафесар Міхаіл Фінберг.

"Мы падрыхтавалі 38 праграм на тэксты беларускіх паэтаў: Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Аркадзя Куляшова, Уладзіміра Караткевіча, Адама Міцкевіча, Адама Русака і многіх іншых - усяго 34 паэты. Правялі 196 фестываляў у 27 маленькіх культурных цэнтрах Беларусі: Нясвіжы, Міры, Навагрудку, Тураве, Хойніках, Чачэрску, Мсціславе і іншых. Акрамя таго, сталі традыцыйнымі фестывалі "Мінскі джаз" і "Шлягеры на ўсе часы". Да 70-годдзя Вялікай Перамогі была падрыхтавана спецыяльная праграма на тэксты беларускіх паэтаў, у рабоце знаходзіцца праграма да 75-годдзя Вялікай Перамогі, - расказаў Міхаіл Фінберг. - Мы вельмі ганарымся тым, што маем магчымасць гэтыя творы выконваць. І цяпер наш калектыў рыхтуе некалькі спецыяльных праграм на творы беларускіх паэтаў і кампазітараў, у тым ліку сучасных. Мы прэзентуем іх ужо ў бягучым годзе".

Паводле слоў маэстра, цяпер аркестр таксама рыхтуе канцэрт, які пройдзе ў час Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна". Міхаіл Фінберг заўсёды ўдзяляў вялікую ўвагу выхаванню маладога пакалення айчынных музыкантаў. "З 1993 года ў суправаджэнні нашага калектыву праводзіцца Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. На працягу 20 гадоў праходзяць конкурсы юных выканаўцаў - навучэнцаў школ мастацтваў Мінскай вобласці - у час свята музыкі ў Заслаўі. Адкрыццё новых імёнаў - адзін з галоўных напрамкаў нашай дзейнасці", - адзначыў ён.

Сёння ў аркестры сабраны музыканты і салісты-вакалісты самага высокага класа, сярод якіх заслужаныя артысты краіны, лаўрэаты міжнародных конкурсаў і фестываляў. "Наш калектыў вядомы як аркестр жывога гуку, і мы з гонарам нясём гэта званне", - падкрэсліў Міхаіл Фінберг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі