Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: "Дакар-2019": вынікі ўдзелу
18 Студзень, 16:30 Стужка навiн
Усе навіны

Фіналы нацыянальных адбораў на дзіцячае "Еўрабачанне" за 15 гадоў пакажуць на "Беларусь 3"

Культура 02.11.2018 | 17:13

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальныя канцэрты беларускіх нацыянальных адбораў на міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" за 15 гадоў пакажуць на "Беларусь 3". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

"Напярэдадні маштабнага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" тэлеканал запускае тэматычную эфірную акцыю "Песня для Еўрабачання. Пятнаццаць год гісторыі" і пакажа 15 фінальных канцэртаў дзіцячых нацыянальных адбораў 2004-2018 гадоў. Акцыя прадоўжыцца з 5 да 23 лістапада", - расказалі ў прэс-службе.

Убачыць, з чаго пачыналася пакарэнне юнымі беларускімі артыстамі еўрапейскай сцэны, можна будзе ўжо 5 лістапада: у 22.15 будзе паказаны фінал нацыянальнага дзіцячага конкурсу 2004 года. Тады лаўры першынства дасталіся Ягору Валчку з песняй "Спявайце са мною". "6 лістапада будзе паказаны канцэрт нацыянальнага адбору 2005 года, пасля яго фіналістка Ксенія Сітнік з песняй "Мы разам" вярнулася з Бельгіі пераможцай. Беларусь удзельнічае ў дзіцячым "Еўрабачанні" з моманту яго заснавання - 2003 года. Першай прадстаўніцай краіны на еўрапейскай арэне стала Вольга Сацюк з песняй "Танцуй", паказаўшы вельмі паспяховы рэзультат - 4-е месца. У той год нацыянальны адбор праводзіўся ў рамках музычнага конкурсу "Сузор'е надзей", - адзначылі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Галоўнае шоу міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў спартыўна-забаўляльным комплексе "Мінск-Арэна" 25 лістапада. Музычны форум у гэтым годзе збярэ рэкордную колькасць удзельнікаў - 20 краін.

Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступае Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

"Дакар-2019": вынікі ўдзелу Тры экіпажы каманды "МАЗ-СПОРТаўта" прынялі ўдзел у ралі-марафоне "Дакар-2019"* у катэгорыі "Грузавікі".