Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Фінальнае шоу нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне-2019" адкрые Лізавета Міснікава

Культура 21.08.2019 | 17:51
У час адбору
У час адбору

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Белтэлерадыёкампаніі адбылася жараб'ёўка выступленняў удзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" у фінальным гала-канцэрце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.

Па выніках праведзенай жараб'ёўкі канкурсанты выйдуць на сцэну ў наступным парадку:

1. Лізавета Міснікава (г. Мінск), "Пепельный";

2. Настасся Жабко (г. Мінск), "Пойми меня";

3. Марыя Жыліна (г. Мінск), "Спявала, гукала, чакала";

4. Ксенія Галецкая (г. Гомель), "A better world";

5. Група Мonkey Tops (г. Мінск), "Посмотри на нас";

6. Сафія Храловіч (г. Мінск), "Давай танцуй";

7. Сафія Рустамава (г. Брэст), "Скажи мне";

8. Група "Зефір" (г. Мінск), "Лучшие и первые";

9. Арына Пехцерава (г. Магілёў), "Never Again";

10. Марыя Ермакова (г. Мінск), "VETRA".

Пасля жараб'ёўкі з фіналістамі пагутарылі арганізатары праекта. Дарэчы, сустрэчы юных артыстаў з тэлевізіёншчыкамі будуць прадаўжацца аж да фіналу. Так, творчая група Белтэлерадыёкампаніі для кожнага з 10 удзельнікаў запіша відэавізітку, якая будзе папярэднічаць выступленню канкурсанта ў справаздачным канцэрце.

Таксама з кожным з фіналістаў непасрэдна на сцэнічнай пляцоўцы, у студыі "600 метраў", тэлевізійныя спецыялісты абмяркуюць канцэпцыю і асаблівасці конкурснага нумара. Напярэдадні фіналу ў медыяхолдынга пройдуць індывідуальныя рэпетыцыі канкурсантаў і генеральныя прагоны гала-канцэрта.

Фінальнае шоу ў форме гала-канцэрта ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" адбудзецца 20 верасня. Пераможца нацыянальнага адборачнага тура прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2019" 24 лістапада ў Польшчы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.