ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 лістапада 2023, 15:49

Фіналісты конкурсу чытальнікаў "Белая птушка" прымуць удзел у стварэнні радыёсерыяла па матывах аповесці Янкі Маўра

Фота канала "Культура" беларускага радыё
Фота канала "Культура" беларускага радыё

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі конкурсу чытальнікаў "Белая птушка" прымуць удзел у стварэнні радыёсерыяла "Сын вады", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры падвялі вынікі конкурсу чытальнікаў "Белая птушка", прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Маўра і 95-годдзю аповесці пісьменніка "Сын вады". Пераможцы конкурсу атрымалі дыпломы і прызы, а таксама магчымасць выступіць на радыё. Лепшыя запісы прагучаць у эфіры канала "Культура". Для праграмы "Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя" будзе падрыхтаваны радыёсерыял "Сын вады" па матывах аповесці Янкі Маўра. Па выніках конкурсу ўдзел у стварэнні радыёсерыяла "Сын вады" прымуць 45 дзяцей і дарослых з ліку канкурсантаў.

Удзельнікам творчага спаборніцтва неабходна было самастойна агучыць фрагменты твора Янкі Маўра. У арганізацыйны камітэт конкурсу паступіла больш за 120 заявак з розных гарадоў Беларусі. Удзел у спаборніцтве прынялі не толькі школьнікі, але і педагогі, прафесійныя акцёры, людзі розных спецыяльнасцей. Ацэньвала ўдзельнікаў прафесійнае журы - спецыялісты ў галіне тэатральнага мастацтва і літаратуры, мастацкага радыёвяшчання, музейнай справы. Сярод крытэрыяў ацэнкі чытання - разуменне тэксту, эмацыянальнасць, тэхніка мовы і якасць гучання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі