Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Фіналісты адбору на "Еўрабачанне-2018" ад Беларусі стануць вядомы 11 студзеня

Культура 11.01.2018 | 09:27

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фіналісты нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018" ад Беларусі стануць вядомы 11 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Першы этап нацыянальнага адбору - праслухоўванне - пачнецца сёння ў 12.00 у студыі "600 метраў" медыяхолдынга. Сайт Белтэлерадыёкампаніі будзе весці анлайн-трансляцыю. Праслухоўванне пройдзе ў рэжыме жывога гуку ў суправаджэнні музыкі і (або) фанаграмы, запісанай без вакалаў любога віду або нейкіх вакальных імітацый. Прафесійнае журы вызначыць фіналістаў адборачнага тура. Іх будзе не больш за 15, імёны стануць вядомы вечарам пасля праслухоўвання.

Усяго больш за 90 прэтэндэнтаў заявілі аб сваім жаданні прадставіць песні судзейскай калегіі.

Фінал нацыянальнага адбору пройдзе не пазней за 1 сакавіка ў фармаце тэлеканцэрта. Удзельнік фіналу, які набраў найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і гледачоў, будзе аб'яўлены пераможцам праекта і стане афіцыйным прадстаўніком Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" у Лісабоне (Партугалія).

Арганізатарам нацыянальнага адборачнага тура з'яўляецца Белтэлерадыёкампанія. Адбор праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннем, распрацаваным арганізатарам, і правіламі конкурсу, якія ўстанаўліваюцца Еўрапейскім вяшчальным саюзам.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.