Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 чэрвеня 2020, 19:19

Фінал "Млына моды-2020" пройдзе 30 чэрвеня ў Мінску

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал рэспубліканскага фестывалю - конкурсу моды і фота "Млын моды - 2020" пройдзе 30 чэрвеня ў Мінску. У гэты дзень адбудуцца конкурсны паказ беларускіх калекцый фіналістаў фестывалю-конкурсу і цырымонія ўзнагароджвання, а таксама выстаўка работ фіналістаў у намінацыі "Фота", паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (НЦМТДМ).

У фінале будзе прадстаўлена 45 калекцый маладых беларускіх дызайнераў з усіх рэгіёнаў Беларусі. "За права называцца лепшымі будуць змагацца 54 дызайнеры і 11 фатографаў", - адзначылі ў цэнтры. Пераможцаў і прызёраў узнагародзяць дыпломамі і сімваламі фестывалю-конкурсу, падарункамі ад партнёраў-кампаній.

Плануецца прамая трансляцыя фіналу на Voka.tv. "Не толькі прафесіяналы з fashion-індустрыі і знатакі моды ў Беларусі, але і замежныя партнёры "Млына моды" з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Кітая, Італіі, Швецыі, Даніі, Германіі, Францыі, Сербіі і іншых краін змогуць убачыць конкурсныя калекцыі беларускіх дызайнераў і выбраць іх для ўдзелу ў fashion-праектах у сваіх краінах", - адзначылі ў НЦМТДМ.

Удзел у фестывалі прымаюць дызайнеры, мадэлі, фатографы, стылісты, цырульнікі, візажысты. Конкурс прадугледжвае намінацыі "Школа моды", "Майстар моды", "Фота", "Мадэль-дэбют фестывалю-конкурсу", "Топ-мадэль фестывалю-конкурсу", "Міс-мадэль Беларусі", "Містар-мадэль Беларусі".

Арганізатарамі "Млына моды" выступаюць Міністэрства адукацыі і НЦМТДМ. Сярод мэт конкурсу - павышэнне прафесіяналізму моладзі ў галіне моды, дызайну, фатаграфіі, захаванне нацыянальных традыцый і пашырэнне міжнародных сувязей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі