Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Фінал "Млын моды-2017" адбудзецца ў Мінску 16-17 мая

Культура 02.05.2017 | 18:47
Фота з архіва
Фота з архіва

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал XXVI Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды-2017" адбудзецца ў Мінску 16-17 мая, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Творчае спаборніцтва арганізавана для дызайнераў, мадэлей, фатографаў, стылістаў. Канкурсанты будуць спаборнічаць у некалькіх намінацыях, у тым ліку "Школа моды", "Майстар моды", "Фота", "Майстар стылю". У фінале будзе прадстаўлена 100 калекцый беларускіх дызайнераў. Вызначаць лепшых міжнародныя эксперты, спецыялісты ў галіне моды і дызайну вядучых замежных устаноў і арганізацый з Іспаніі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны.

Праграмай фіналу таксама запланаваны адукацыйныя семінары прафесіяналаў у галіне моды і дызайну адзення, фатаграфіі; майстар-класы, прэзентацыі, прафесійныя сустрэчы. Пройдзе прэс-канферэнцыя з арганізатарамі і гасцямі фестывалю-конкурсу. У час гала-паказу 17 мая адбудзецца паказ лепшых беларускіх і гасцявых калекцый з Мінска, Барселоны, Масквы, Кракава, Рыгі, Кіева.

Арганізатары мерапрыемства - Міністэрства адукацыі Беларусі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Фестываль-конкурс праводзіцца ў мэтах грамадзянскага і патрыятычнага выхавання моладзі, для павышэння прафесіяналізму ў галіне моды, дызайну і вытворчасці адзення, фатаграфіі, тэкстылю і паслуг, захавання нацыянальных традыцый, пашырэння міжнародных сувязей.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня). Усе тры святы з'яўляюцца неад'емнай часткай Успенскага посту.