ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 21 чэрвеня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 сакавіка 2021, 10:57

Фінал конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў пройдзе ў Магілёве 19 сакавіка

Фота з архіва
Фота з архіва

18 сакавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Фінал абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў "У далонях маёй Беларусі" пройдзе 19 сакавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове.

У гэтым годзе фіналістамі сталі сем аматарскіх калектываў з Магілёва, Бабруйска, Магілёўскага, Бабруйскага і Шклоўскага раёнаў. Усяго ў аглядзе-конкурсе прыняў удзел 21 аматарскі тэатральны калектыў клубных і іншых устаноў культуры вобласці.

"У час фіналу конкурсу пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў, а таксама ўручэнне спецыяльных дыпломаў у намінацыях: лепшая мужчынская і жаночая ролі, лепшы спектакль для дзяцей, лепшы акцёрскі ансамбль, лепшая рэжысёрская пастаноўка. Астатнія ўдзельнікі атрымаюць памятныя дыпломы", - адзначылі спецыялісты.

Як расказалі арганізатары, галоўная мэта конкурсу - захаванне тэатральных традыцый, падтрымка і развіццё аматарскіх калектываў, выяўленне новых творчых груп і адораных выканаўцаў.

Пачатак фіналу ў 17.30. Арганізатар - Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Творчыя спаборніцтвы праходзіяць у рэгіёне з 2011 года раз у два гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі