Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 лістапада 2018, 12:07

Фільмы-прызёры "Лістапада-2018" пакажуць на тэлеканале "Беларусь 3"

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія стужкі, якія сталі прызёрамі і дыпламантамі нацыянальнага конкурсу XХV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", пакажуць з 27 па 29 лістапада ў эфіры тэлеканала "Беларусь 3" у спецыяльных выпусках праграмы "Час кіно". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Госцем праграмы стане, у прыватнасці, беларускі рэжысёр Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў. Яго фільм "Франка" з кінаальманаха "Вайна. Застацца чалавекам" удастоіўся на "Лістападзе" дыплома "За выдатнае візуальнае рашэнне". Стужка расказвае пра бессэнсоўнасць і жорсткасць вайны. Помста - першае пачуццё, якое ўспыхвае ў жанчынах, якія знайшлі прытулак на невялікім хутары, калі да іх у рукі трапляе паранены нямецкі салдат. Яны ледзь не забіваюць яго, аднак жаночая міласэрнасць перамагае нянавісць.

Акрамя таго, гледачы "Беларусь 3" убачаць мультфільмы, адзначаныя ў гэтым годзе кіназнаўцамі і ганаровым журы фестывалю. Адзін з выпускаў праграмы будзе прысвечаны беларускай анімацыі, у студыю запросяць лаўрэатаў "Лістапада-2018" рэжысёраў Святлану Катлярову і Наталлю Дарвіну.

ХХV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад-2018" праходзіў у Мінску з 2 па 9 лістапада. У нацыянальным конкурсе ўдзельнічалі сем ігравых, сем дакументальных і пяць анімацыйных стужак, якія ацэньвала міжнароднае журы: фестывальны агент з Францыі Паскаль Рамонда, беларускі рэжысёр і сцэнарыст Дар'я Юркевіч, італьянскі адборшчык конкурсу "Дні аўтараў" Венецыянскага кінафестывалю Рэната Сантора - старшыня судзейскай калегіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі