Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 снежня 2025, 18:47

Фільмы-лаўрэаты Еўразійскай кінапрэміі "Брыльянтавы матылёк" пакажуць у Мінску 

Фота з архіва
Фота з архіва
6 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Спецыяльная праграма адкрытых кінапаказаў фільмаў - удзельнікаў першай Еўразійскай кінапрэміі "Брыльянтавы матылёк" пройдзе з 9 па 11 снежня ў Мінску ў кінатэатры "Масква", паведамілі БЕЛТА арганізатары кінапрэміі.

Адкрые праграму 9 снежня беларуская карціна "Чорны замак", удастоеная "Брыльянтавага матылька" ў намінацыі "Лепшы кампазітар".

10 снежня жыхары Беларусі змогуць убачыць тры кінастужкі. Спачатку будзе прадстаўлены фільм-намінант на прэмію сумеснай вытворчасці Узбекістана і Туркменістана "Махтумкулі". Пасля паказу адбудзецца творчая сустрэча з рэжысёрам карціны Музаффарханам Эркінавым. Затым расійскі рэжысёр Андрэй Зайцаў прадставіць сваю кінастужку "Двое ў адным жыцці, не лічачы сабакі". Гэта карціна была ўдастоена адразу двух "Брыльянтавых матылькоў": узнагароду ў намінацыі "Лепшая актрыса" атрымала Святлана Кручкова, у намінацыі "Лепшы акцёр" - Аляксандр Адабаш'ян. Таксама ў гэты дзень беларускія гледачы змогуць убачыць намініраваную на прэмію сумесную кыргызска-расійскую кінастужку "Патанцуйце з мамай!". Пасля паказу адбудзецца творчая сустрэча са стваральнікамі кінакарціны Рустамжанам Сайдаматавым і Каніетам Халілавым.

Завершацца кінапаказы 11 снежня сербскім фільмам "Лясны цар", які ўдастоены "Брыльянтавага матылька" ў намінацыі "Лепшы рэжысёр".

Уваход на кінапаказы бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі. Усе фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі субцітрамі. Арганізавана праграма Расійскім фондам культуры пры падтрымцы кампаніі "Раскіно".

Першая цырымонія ўручэння прэміі, якую называюць яшчэ еўразійскім "Оскарам", адбылася 27 лістапада ў Маскве ў "Майстэрні "12" рэжысёра Мікіты Міхалкова. Усяго на конкурс было вылучана 34 карціны. Згодна з правіламі, у ім удзельнічалі фільмы краін, што падзяляюць агульныя культурныя і духоўныя традыцыі. Узнагароды былі прысуджаны ў 11 намінацыях. Уручаўся таксама ганаровы прыз "За ўклад у сусветны кінематограф".

Кожны пераможца атрымаў статуэтку ў выглядзе матылька, інкруставанага амаль 5 тыс. дробных брыльянтаў. Акрамя таго, пераможца ў намінацыі "Лепшы фільм" стаў уладальнікам якуцкага брыльянта вагой 10 карат і коштам, эквівалентным $1 млн. Лаўрэаты астатніх намінацый узнагароджаны 5-каратнымі якуцкімі брыльянтамі коштам, эквівалентным $250 тыс. кожны.

Ініцыятарам і натхняльнікам стварэння адкрытай Еўразійскай кінапрэміі стаў рэжысёр Мікіта Міхалкоў. Заснавальнікі прэміі - Міністэрства культуры РФ і Расійскі фонд культуры.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі