Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 чэрвеня 2018, 14:52

Фільм "Зямля: адзін неверагодны дзень" пакажуць у час кінасеанса пад адкрытым небам у Мінску

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дакументальны фільм "Зямля: адзін неверагодны дзень" пакажуць у гістарычным цэнтры Мінска 16 чэрвеня ў час кінасеанса пад адкрытым небам, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве "Кінавідэапракат".

Гледачы ўбачаць кранальныя, захапляючыя і небяспечныя падзеі з жыцця жывёл, пабываюць у афрыканскай саване, на бязлюдных астравах у Ціхім акіяне, у лясах Азіі і на марскім дне.

Праект Open air CINEMA стартаваў 9 чэрвеня. Кінакарціны розных жанраў дэманструюцца штотыднёва ўвечары ў дворыку атэля "Манастырскі". Уваход свабодны, пачатак у 21.30.

Арганізатарам мерапрыемства выступае УП "Кінавідэапракат" пры падтрымцы Мінгарвыканкама. Карціна прадастаўлена праектам "Лістапад. Калекцыя". Першай у рамках свята "Дзень шматнацыянальнай Расіі" мінчанам паказалі савецкую лірычную камедыю рэжысёра Георгія Данэлія "Я крочу па Маскве".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі