Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 лютага 2022, 12:27

Фільм пра сапёраў "Полымя пад попелам" пакажуць на тэлеканале "Беларусь 1" 22 лютага

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ера васьмісерыйнага фільма "Полымя пад попелам", знятага кінастудыяй "Беларусьфільм", адбудзецца 22 лютага на тэлеканале "Беларусь 1", паведамілі БЕЛТА на тэлеканале.

Паводле сюжэта карціны галоўны герой падпалкоўнік Аляксей Акуліч служыць у супрацьмінным цэнтры Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Яго атрад вызваляе тэрыторыю нашай краіны ад выбухованебяспечных прадметаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У свой час дзед героя таксама прымаў актыўны ўдзел у размініраванні Мінска і навакольнай мясцовасці пасля вайны.

Дачка Аляксея Часлава захапляецца страйкболам. Яе мара - прыняць удзел у міжнародным страйкбольным турніры. Аднак літаральна за некалькі тыдняў да намечанага старту мерапрыемства на гэтым месцы будаўнічая тэхніка выварочвае з-пад зямлі снарад, які застаўся з часоў вайны. На плечы галоўнага героя кладзецца важная і небяспечная задача, а далейшы лёс турніру пад пытаннем.

"У фільме можна ўбачыць не толькі мастацкія, але і дакументальныя здымкі работы беларускіх сапёраў, праведзенай ваеннымі летам 2021 года на тэрыторыі нашай краіны. Большасць з нас не задумваецца, колькі небяспечнага да гэтага часу застаецца ляжаць у зямлі з часоў вайны. А лічбы вельмі ўражваюць - толькі за мінулы, 2021 год, пакуль здымаўся фільм, супрацьмінным цэнтрам Узброеных Сіл Беларусі было абясшкоджана і знішчана больш за 25,7 тыс. выбухованебяспечных прадметаў, якія знаходзіліся ў зямлі з часоў Другой сусветнай вайны", - расказалі стваральнікі фільма.

Рэжысёр фільма - Іван Паўлаў. Карціна створана пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і супрацьміннага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі