Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Фільм пра БелАЗы выйшаў у фінал фестывалю ў Канах

Культура 22.08.2018 | 15:02
Фота з сайта БелАЗ
Фота з сайта БелАЗ

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Карпаратыўны фільм "Гонка кантынентаў" кінапраекта "БелАЗ 70" увайшоў у спіс фінальных конкурсных работ штогадовага міжнароднага фестывалю-конкурсу карпаратыўных і дакументальных тэлевізійных фільмаў The Cannes Corporate Media & TV Awards. Такая інфармацыя размешчана на сайце ААТ "БелАЗ" - кіруючай кампаніі холдынга "БелАЗ-Холдынг", паведамляе БЕЛТА.

Фільм пра беларускія самазвалы прадстаўлены ў дзвюх намінацыях - "Галоўны карпаратыўны фільм" і "Унутраныя камунікацыі". Яго зняла новасібірская кампанія LBL-Production да 70-годдзя БелАЗа.

Паводле задумы аўтараў, фільм павінен паказаць моц тэхнікі беларускага прадпрыемства, якая аднолькава паспяхова працуе ў розных кліматычных умовах. "Каб паказаць гэта, вырашана было арганізаваць своеасаблівае спаборніцтва самазвалаў у Кузбасе, дзе тэмпература часам апускаецца да мінус 50 градусаў, і ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, дзе нярэдка бывае да плюс 50 градусаў. На экранах мы ўбачым адначасовы старт у расійскім Кемераве і паўднёваафрыканскім Кейптаўне. У фільме будуць пагрузка, разгрузка, упэўнены рух кар'ернага самазвала грузападымальнасцю 220 т па тэхналагічных дарогах, а таксама цудоўныя пейзажы за акном", - гаворыцца ў паведамленні.

Прэм'ера "Гонкі кантынентаў" запланавана на 28-29 верасня, у дні святкавання юбілею БелАЗа. Напярэдадні, 27 верасня, адбудзецца фінал міжнароднага фестывалю ў Канах. Гэта адзін з самых прэстыжных аглядаў карпаратыўных і дакументальных тэлефільмаў. У складзе журы фестывалю лаўрэаты прэмій "Оскар" і "Эмі".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.