Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 красавіка 2024, 10:18

Фільм пра Бацьку Міная і партызанскі рух у Беларусі пачнуць здымаць у жніўні

Фота з архіва
Фота з архіва
9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заснавальнік кінастудыі "ВаенФільм", расійскі рэжысёр Ігар Угольнікаў у жніўні пачне здымкі фільма пра  партызанскі рух у Беларусі. Аб гэтым ён паведаміў сёння ў размове з ТАСС.

Рэжысёр адзначыў, што работа над сцэнарыем ужо завершана. "Гэта фільм пра партызанскі рух у Беларусі і легенду Беларусі Бацьку Міная, які стварыў практычна партызанскую армію ў гады вайны. Работа сцэнарная завершана. Я спадзяюся, што ў жніўні мы пачнём здымкі", - расказаў рэжысёр.

У лістападзе 2023 года Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" і студыя "ВаенФільм" (Расія) падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы кінематаграфіі. Дакумент рэгламентуе доўгатэрміновае супрацоўніцтва студый, накіраванае на развіццё кінематаграфіі, сумесную работу па папулярызацыі і прасоўванні аўдыявізуальных твораў у свеце.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі