Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 верасня 2019, 16:05

Фільм-намінант на прэмію "Оскар" ад Беларусі аб'явяць да 26 верасня

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі оскараўскі камітэт пачынае прыём заявак на вылучэнне фільма на "Оскар", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар камітэта, прадзюсар Валерый Дзмітрачэнка.

Заяўкі можна адпраўляць з 5 па 17 верасня на электронную пошту belarusoscar@gmail.com. "У гэты перыяд камітэт будзе праводзіць кансультацыі для кінематаграфістаў па прадстаўленні фільмаў для разгляду. Да 26 верасня ён павінен аб'явіць рашэнне наконт фільма-намінанта на прэмю "Оскар" ад Беларусі", - адзначыў Валерый Дзмітрачэнка.

Да намінантаў прад'яўляюцца пэўныя патрабаванні. У прыватнасці, гэта павінен быць поўнаметражны ігравы, дакументальны або анімацыйны фільм працягласцю не менш за 40 мінут, зняты за межамі Злучаных Штатаў Амерыкі. Дамінантнай мовай не павінна быць англійская. Арыгінальны запіс дыялогаў, а таксама гатовы фільм павінны быць пераважна на беларускай або рускай мовах.

Фільм павінен быць выпушчаны ў камерцыйны пракат з 1 кастрычніка 2018 па 30 верасня 2019 года і доўжыцца не менш за 7 дзён запар. Да першапачатковага пракату ў кінатэатрах дазваляецца ўдзел у кінафестывалях, але забараняецца трансліраванне фільма-намінанта на тэлебачанні, у інтэрнэце, на авіялініях, выпуск на DVD.

92-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі "Оскар" за дасягненні ў галіне кінематаграфіі адбудзецца 9 лютага 2020 года ў Лос-Анджэлесе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі