Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 чэрвеня 2022, 15:07

Фільм "Нахімаўцы" з Андрэем Мярзлікіным пакажуць у брэсцкім парку пад адкрытым небам

20 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце 21 чэрвеня ў Парку культуры і адпачынку пакажуць фільм "Нахімаўцы", у якім сыграў акцёр Андрэй Мярзлікін. Такая інфармацыя прагучала сёння падчас прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пачнецца сеанс у 20.00, уваход свабодны. Плануецца, што паказ адбудзецца з удзелам творчай групы, у тым ліку мае намер прысутнічаць і Андрэй Мярзлікін. "У нас ужо быў вопыт прэм'еры пад адкрытым небам. У маі ў Брэсцкай крэпасці фільм "Крылы над Берлінам" паглядзелі амаль 7 тыс. чалавек. Напярэдадні 22 чэрвеня з'явілася ідэя прэзентаваць прэм'еру "Нахімаўцаў" з удзелам творчай групы. Думаю, гэта падзея стане адной з ключавых у калейдаскопе мерапрыемстваў, якія пройдуць у гэтыя дні ў Брэсце", - сказаў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Барысюк.

Фільм у першую чаргу будзе цікавы дзецям і падлеткам. Карціна расказвае гісторыю братоў-блізнят з сям'і ваенных маракоў. У стужцы таксама зняліся Сяргей Гармаш, Вольга Паўлавец і іншыя акцёры. "Я крыху шырэй узяў бы мэтавую аўдыторыю, назваў бы фільм сямейным. Хацелася зняць фільм, каб гэта было цікава моладзі, каб ён нёс у сабе скрыты выхаваўчы момант. Нам здаецца, гэта тэма вельмі важная", - заўважыў прадзюсар карціны Аляксей Разанцаў.

Для Андрэя Мярзлікіна Брэст не выпадковы горад: тут крыху больш за 10 гадоў таму ён здымаўся ў драме "Брэсцкая крэпасць" у ролі лейтэнанта Андрэя Кіжаватава. "Спачатку былі пачуцці, звязаныя з творчасцю і гісторыяй. Тады гэта былі рабочыя моманты. Цяпер прыязджаю турыстам: адпачываю, абзавёўся сябрамі (гэтыя адносіны практычна як роднасныя). Недзе раз у паўгода сустракаемся з прадстаўнікамі Брэсцкай крэпасці, даведваюся пра новыя гісторыі. У гэтым годзе мяне чакае радасць: адкрыта новая экспазіцыя ў Пятым форце", - падзяліўся акцёр.

У Брэст Андрэй Мярзлікін прыехаў з жонкай і дзецьмі. Яго сям'я плануе пагуляць па горадзе і наведаць Белавежскую пушчу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі