Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 кастрычніка 2018, 16:54

Фільм "Хрусталь" у Беларусі паглядзелі больш за 18 тыс. гледачоў

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фільм "Хрусталь" рэжысёра Дар'і Жук у Беларусі паглядзелі больш за 18 тыс. гледачоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Цэнтры візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".

Пракат гэтай стужкі ў Беларусі доўжыўся два месяцы з 29 жніўня. Карціна стала паспяховай не толькі на міжнародных кінафестывалях, але і ў беларускім пракаце, у якім "Хрусталь" не ўступіў у папулярнасці многім блокбастарам. Два ўік-энды фільм займаў трэцяе месца мінскага бокс-офіса, многія сеансы прайшлі з аншлагам, а пракат карціны быў прадоўжаны на два тыдні. "Хрусталь" стаў прыкметнай з'явай у культурным жыцці краіны і выклікаў сапраўдны рэзананс у СМІ, сацыяльных сетках, а таксама актыўнае абмеркаванне сярод гледачоў.

Усяго ў Беларусі фільм паглядзелі 18 тыс. 184 гледачы, а касавыя зборы склалі Br109 тыс. 120. У Мінску фільм убачылі 15 тыс. 380 гледачоў (Br96 тыс. 381).

Дзеянне драматычнай камедыі "Хрусталь" адбываецца ў Беларусі ў 90-я гады. Паводле сюжэту дзяўчына-дыджэй марыць паехаць у Амерыку, але робіць памылку ў заяве на візу і цяпер вымушана правесці тыдзень у невялікім заводскім гарадку Хрустальны. Фільм "Хрусталь" зняты кінакампаніямі Беларусі, ЗША, Германіі і Расіі.

Пракатам фільма ў Беларусі займаўся Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Генеральны партнёр пракату ў Беларусі - EPAM Systems.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі