Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 красавіка 2022, 16:37

Фестываль "ТэкСтыльны букет" аб'яднае ў Мінску больш за 60 удзельнікаў з 7 краін

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава твораў беларускіх і замежных удзельнікаў IV Міжнароднага фестывалю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "ТэкСтыльны букет" адкрыецца 7 красавіка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Аўтары з розных краін прадэманструюць актуальную карціну развіцця мастацтва тэкстылю. Такая інфармацыя размешчана на сайце НЦСМ, паведамляе БЕЛТА.

"Праект уключае работы, выкананыя ў традыцыйных тэхніках тэкстылю - габелен, вышыўка, валянне, вязанне, мастацкі роспіс. Вялікая ўвага ўдзяляецца творчым пошукам і эксперыментам з новымі матэрыяламі і лічбавымі тэхналогіямі. У экспазіцыі выставы будзе прадстаўлены напрамак мастацкага праектавання арнаментаў тканін - апошнім часам гэта сфера дызайну тэкстылю становіцца асабліва актуальнай у Беларусі", - сказалі ў НЦСМ.

На выставе будуць прадстаўлены аўтарскія работы і калектыўныя праекты. У рамках фестывалю будуць арганізаваны лекцыі, майстар-класы, творчыя сустрэчы з аўтарамі, прэзентацыі, дэфіле і экскурсіі.

"Фестываль накіраваны на дэманстрацыю творчых дасягненняў мастакоў, якія працуюць у розных відах і тэхніках мастацкага тэкстылю. На шасці выставачных пляцоўках горада фестываль аб'яднае больш за 60 удзельнікаў з 7 краін", - расказалі арганізатары.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі