Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Фестываль польскіх фільмаў "Вісла" пройдзе ў Мінску

Культура 30.11.2018 | 15:26
Фота з архіва
Фота з архіва

30 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Фестываль польскіх фільмаў "Вісла", у праграме якога стужкі апошніх гадоў, якія заваявалі сэрцы польскай і міжнароднай аўдыторыі на многіх кінафестывалях, а таксама ў кінапракаце, пройдзе 5 -9 снежня ў Мінску. Аб гэтым расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Польшчы ў Беларусі.

Падрыхтаваны разнастайны жанравы рэпертуар, у якім ёсць камедыі, драмы, а таксама кіно для сямейнага прагляду.

На афіцыйным адкрыцці гледачы ўбачаць фільм "Лепш за ўсіх" Лукаша Палькоўскага. Гэта цікавая гісторыя аб подзвігу, эфектным падзенні і незвычайнай сіле характару, гісторыя, заснаваная на рэальных падзеях з жыцця Ежы Гурскага, які прабег дыстанцыю чэмпіянату свету па трыятлоне, устанавіўшы пры гэтым новы сусветны рэкорд. Гэта дасягненне было б немагчымым, калі б не падзеі з яго асабістага жыцця, дзякуючы якім ён цалкам змяніў свой лёс.

Лёгкая рамантычная камедыя "Планета сінглаў" - фільм пра каханне ў ХХІ стагоддзі. Аня - чароўная, але пры гэтым не вельмі ўпэўненая ў сабе настаўніца музыкі - знаходзіцца ў пошуках ідэальнага мужчыны ў інтэрнэце на сайтах знаёмстваў. Выпадкова, у вечар святога Валянціна, яна сустракае ў рэстаране вядучага самага папулярнага і скандальнага ТБ-шоу ў краіне. Ці прывядзе гэта сустрэча да радыкальных змяненняў у жыцці герояў, гледачы змогуць даведацца, прыйшоўшы на паказ фільма.

Стужка "Жаданне жыць" Мацея Пепшыцы расказвае пра барацьбу з непераадольнымі абставінамі. Гэта кранальная, поўная аптымізму і гумару гісторыя Матэвуша, які мае дзіцячы цэрэбральны параліч. Нягледзячы на праблемы ў кантактах з навакольным светам і перашкоды лёсу хлопчык не страчвае сілы волі і радасці жыцця.

Закрые фестываль фільм для сямейнага прагляду "За сінімі дзвярыма" Марыуша Палея. Стужка адпраўляе гледачоў у незвычайнае падарожжа, у свет, дзе можна знайсці ўсё, што любяць дзеці: цікавых герояў, загадкавых пачвар і новых сяброў у выглядзе чароўных маляўнічых птушак.

Усе фільмы будуць паказаны ў сталічным кінатэатры "Цэнтральны", уваход 5-9 снежня свабодны.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.