Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 лістапада 2019, 13:22

Фестываль "Палітра творчасці" пройдзе 27-29 лістапада ў Магілёве

26 лістапада, Магілёў /Настасся Гузоўская - БЕЛТА/. Студэнцкі фестываль "Палітра творчасці", які прысвечаны 20-годдзю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, пройдзе 27-29 лістапада ў Магілёве. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла загадчыца сектара педагагічнага суправаджэння і развіцця творчых ініцыятыў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Лідзія Дзямідава.

"На творчы конкурс прыедуць студэнты з трох бранскіх дзяржаўных ВНУ: інжынерна-тэхналагічнага ўніверсітэта, тэхнічнага і ўніверсітэта імя акадэміка І.Г.Пятроўскага. Таксама ўдзельнікамі фестывалю будуць студэнты з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гомельскага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, студэнты ВНУ і навучэнцы ССНУ Магілёва. Чакаем амаль 70 чалавек. Завочна прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця студэнты з Новасібірска, з якімі плануем арганізаваць тэлемост", - расказала Лідзія Дзямідава.

Мерапрыемства будзе праходзіць у форме конкурсных праграм па некалькіх напрамках: харэаграфія, тэатральная дзейнасць, вакал, харавое дырыжыраванне, фотасправа. "Галоўная асаблівасць фестывалю ў тым, што ў ім могуць прымаць удзел толькі тыя студэнты, якія не атрымліваюць творчую спецыяльнасць. У нас у творчых конкурсах удзельнічаюць фізікі, а не лірыкі. Асноўная маса ўдзельнікаў - будучыя эканамісты, праграмісты, бухгалтары і іншыя, зусім не творчых, на першы погляд, прафесій, - адзначыла загадчыца сектара. - Акрамя таго, мы захоўваем магчымасць удзелу ў конкурсе без арганізацыйнага збору".

Фестываль "Палітра творчасці" праводзіцца ў Беларуска-Расійскім універсітэце з 2011 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі