Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 мая 2022, 15:07

Фестываль "Міхасёвы прыгоды" 2 чэрвеня пазнаёміць дзяцей з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль дзіцячай кнігі "Міхасёвы прыгоды" пройдзе 2 чэрвеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Я. Коласа, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"У дзіцячай літаратуры ёсць розныя кнігі, але яны заўсёды жыццесцвярджальныя, - адзначылі арганізатары фестывалю. - Дзеці не могуць не любіць кнігу і радуюцца ёй, як святу. Задача дарослых заключаецца ў тым, каб дапамагчы дзіцяці зразумець, адчуць кнігу ва ўсёй яе паўнаце".

У доме Якуба Коласа пройдуць творчыя сустрэчы са многімі сучаснымі аўтарамі. Удзельнікі змогуць пазнаёміцца з пісьменнікамі Інай Фраловай, Жаннай Міус, Віктарам Кажурам, Людмілай Рублеўскай, Таццянай Дашкевіч, Кацярынай Хадасевіч-Лісавой. Ва ўстанове таксама пройдуць лялечныя паказы паводле матываў беларускіх народных казак у апрацоўцы Якуба Коласа - "Воўк-дурань", "Як кот звяроў напалохаў".

За сваё жыццё народны паэт Беларусі напісаў шмат высокамастацкіх твораў для дзяцей - "Другое чытанне для дзяцей беларусаў", паэмы "Міхасёвы прыгоды", "Рак-вусач" і іншыя. Акрамя таго, на яго рахунку больш за 40 апрацовак народных казак.

"Кнігі - мудрыя дарадцы, сябры і настаўнікі. З дзяцінства яны дапамагаюць нам палюбіць навакольны свет, прыроду і ўсё жывое, што нас акружае. Менавіта тут, на кніжнай старонцы, дзеці ўпершыню сутыкаюцца з гарманічным адлюстраваннем рэчаіснасці. Кніга расказвае пра самае галоўнае, паказвае цудоўныя рэчы ў жыцці, на якія важна звяртаць увагу",- дадалі ва ўстанове.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі