ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 30 мая 2023
Мінск +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 лістапада 2021, 12:40

Фестываль "Лістапад" пройдзе пад слоганам "Кіно - сімфонія адзінства"

У час прэс-канферэнцыі
У час прэс-канферэнцыі

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" у гэтым годзе пройдзе пад слоганам "Кіно - сімфонія адзінства". Аб гэтым расказаў сёння журналістам генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіно - сімфонія адзінства" - слоган XXVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" у гэтым годзе, - расказаў Уладзімір Карачэўскі. - Мы заяўляем аб тым, што Беларусь - адкрытая для супрацоўніцтва краіна. І культура дапаможа наладзіць кантакты. Мы спадзяёмся, што кіно будзе тым мастком для чалавечых душ, які аб'яднае людзей з усяго свету ў адзіным парыве захаваць зямлю, дасць магчымасць задумацца над тым, што можам страціць, калі будзем рабіць усё для разбурэння адносін".

Генеральны дырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі
Генеральны дырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі

Усяго дырэкцыя фестывалю атрымала 273 заяўкі з 54 краін. Сярод іх як даўнія сябры і кінапартнёры Беларусі (Расія, Украіна, Азербайджан, Грузія, Сербія), так і краіны Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі. Як адзначылі арганізатары, найбольшую цікавасць у рэжысёраў і прадстаўнікоў кінакампаній выклікаў конкурс маладзёжнага кіно "Кіно маладых".

З гэтага года галоўным падрадчыкам і арганізатарам кінафоруму з'яўляецца Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм". "У бягучым годзе змяніўся склад каманды, змяніліся геаграфія, лагатып, прыз і слоган фестывалю. За тры месяцы была праведзена каласальная работа, каб кінафорум адбыўся. Нягледзячы на ўсе інтрыгі і размовы, фестывалю быць. Даты, аб'яўленыя раней, пацвярджаюцца. Фестываль пройдзе з 20 па 26 лістапада", - адзначыў гендырэктар "Беларусьфільма".-0-

Народны артыст Беларусі старшыня кінафестывалю "Лістапад" Аляксандр Яфрэмаў
Народны артыст Беларусі старшыня кінафестывалю "Лістапад" Аляксандр Яфрэмаў

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі