Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 сакавіка 2021, 10:41

Фестываль ліхтароў у Батанічным садзе правядзе дабрачынную акцыю

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль ліхтароў "Каралеўства чароўных агнёў" правядзе з 28 сакавіка па 4 красавіка дабрачынную акцыю "Тыдзень Дабра", расказалі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

"Запускаем дабрачынную акцыю, дзякуючы якой у час вясенніх канікулаў 1000 хлопчыкаў і дзяўчынак з дзіцячых дамоў-інтэрнатаў, дамоў сямейнага тыпу, а таксама тыя, хто часова застаўся без апекі бацькоў, змогуць бясплатна наведаць фестываль ліхтароў "Каралеўства чароўных агнёў". Пастараемся ахінуць дзяцей казачнай атмасферай і падорым шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў", - расказалі арганізатары.

Фестываль ліхтароў "Каралеўства чароўных агнёў" - унікальнае шоу, якое стартавала ў Цэнтральным батанічным садзе 12 сакавіка. На тэрыторыі аб'екта размясцілася 25 маштабных экспазіцый з больш як 200 арт-аб'ектаў, якія ажываюць з прыходам цемнаты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі