Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 студзеня 2019, 12:06

Фестываль "Крэатыўная хваля" аб'яднае творчых і ініцыятыўных гамяльчан

9 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Творчы фестываль "Крэатыўная хваля" стартуе на базе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны 12 студзеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў цэнтры майстроў і рамеснікаў "Свая палiчка", які выступіў партнёрам праекта.

"Крэатыўная хваля" - праект, які, паводле задумы арганізатараў, зможа аб'яднаць творчых і крэатыўных людзей, вопытных і спецыялістаў-пачаткоўцаў у галіне малюнка, фатаграфіі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рамесніцтва, музыкі, паэзіі, тэатра. Фестываль стане пляцоўкай, дзе створаны ўмовы для адкрытага самавыяўлення і развіцця. Тут крэатыўшчыкі змогуць устанавіць прафесійныя кантакты.

Удзельнікі і госці фестывалю змогуць зарадзіцца сілай і вопытам аб'яднання творчых ідэй спецыялістаў розных сфер. На "Крэатыўнай хвалі" будуць прадстаўлены рэзультаты некаторых іх сумесных праектаў, маючых у тым ліку камерцыйную накіраванасць. "Асаблівую ўвагу ўдзелім прыкладам мужнасці, настойлівасці, крэатыўнасці, адаптацыі і сацыялізацыі людзей, якія сутыкнуліся са складанымі захворваннямі", - расказалі ў цэнтры.

Паралельна з дынамічным складнікам форуму будзе дзейнічаць экспазіцыя работ мастакоў, фатографаў, майстроў-рамеснікаў, вучняў і педагогаў навучальных устаноў абласнога цэнтра. Пройдуць майстар-класы па традыцыйных відах творчасці, стварэнні вобраза для фотаработы, некаторых напрамках псіхалогіі.

Як адзначылі арганізатары, арт-падзея "Крэатыўная хваля" - гэта магчымасць для жыхароў абласнога цэнтра, назіраючы за творчымі праявамі іншых людзей, адкрыць у сабе талент, больш даведацца аб прасторах для рэалізацыі свайго патэнцыялу.

Творчых гамяльчан і гасцей горада запрашаюць на арт-падзею, якая будзе праходзіць у выставачнай зале ўніверсітэта па 18 студзеня. Час работы з 10.00 да 17.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі