Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 мая 2019, 18:37

Фестываль "Эпоха рыцарства" пройдзе ў Музеі народнай архітэктуры і побыту 1-2 чэрвеня

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. V Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Эпоха рыцарства" пройдзе ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 1-2 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"Асноўная ідэя фестывалю - паказ гісторыі заходнееўрапейскага і беларускага Сярэдневякоўя: гістарычная рэканструкцыя турніраў і бітваў рыцараў, сярэдневяковай музыкі і танцаў, паходнага побыту", - расказалі арганізатары.

На палях форуму пройдуць відовішчныя спаборніцтвы закаваных у даспехі рыцараў, масавыя баі пешых рыцараў - бугурты, турніры конных рыцараў, алебарднікаў, сярэдневяковых лучнікаў, будуць працаваць рыцарскі лагер і кірмаш рамеснікаў, свае ўменні прадэманструюць сярэдневяковыя музыканты, вулічны тэатр, танцавальныя калектывы.

На фестывалі выступяць такія музычныя групы, як "Хардвуд", "Літы талер", Pawa, Cad Goddeu, "Стары Ольса".

Пачатак фестывалю 1 чэрвеня ў 11.00, заканчэнне - 2 чэрвеня ў 19.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі