Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 верасня 2019, 15:45

Фестываль дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія. DOC" прыме Мінск 1-4 кастрычніка

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чацвёрты фестываль дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія. DOC" прыме Мінск 1-4 кастрычніка. Частка праграмных мерапрыемстваў пройдзе ў Смаленску, паведамілі БЕЛТА арганізатары форуму.

На фестываль была пададзена 151 заяўка з 17 краін. У кароткую праграму ўвайшлі 28 дакументальных фільмаў з 12 краін. Удзельнікамі форуму стануць кінадакументалісты з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Расіі, Кыргызстана, ЗША, Таджыкістана, Эстоніі, Літвы, Казахстана, Грузіі, Украіны. Пераможцаў вызначыць міжнароднае журы, куды ўвойдуць вядомыя кінадакументалісты, палітолагі і журналісты.

У час фестывалю пройдуць паказы фільмаў-фіналістаў, сустрэчы з аўтарамі, круглыя сталы, дзе ўдзельнікі і госці фестывалю змогуць абмеркаваць актуальныя тэмы з вядомымі экспертамі з краін СНД, блізкага і далёкага замежжа.

У праграме форуму таксама маладзёжны конкурс кароткаметражных дакументальных фільмаў "Еўразія. DOC: 4 хвіліны", пераможцаў якога ўзнагародзяць у Смаленску 30 верасня.

Пляцоўкамі для правядзення фестывалю "Еўразія. DOC" у Мінску, у прыватнасці, стануць кінатэатр "Беларусь" і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Адкрыццё форуму адбудзецца 1 кастрычніка ў кінатэатры "Беларусь" паказам фільма беларускага аўтара Ігара Пазняка "Знак роўнасці", а закрыццё - 4 кастрычніка стужкай "Адаптацыя" рэжысёра Манэ Багдасаран з Арменіі. Уваход свабодны. Азнаёміцца з праграмай можна на сайце фестывалю.

Фестываль рэалізуецца пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД (МФГС). Партнёрамі фестывалю выступаюць Беларускі саюз журналістаў і Беларускі саюз кінематаграфістаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі