14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "МАЛАДЗЕЧНА-2025" завяршыўся канцэртнай праграмай "Незабыўнае...", прысвечанай творчасці Уладзіміра Мулявіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Канцэртную праграму наведала Марына Мулявіна, дачка Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна. "Кожны раз я вельмі рада быць у гэтым горадзе. А сёння гэта ўдвая, утрая або нават у 10 разоў прыемней, таму што вечар прысвечаны майму бацьку і яго творчасці", - падзялілася яна з журналістамі перад канцэртам-закрыццём фестывалю.
Дачцэ народнага артыста Беларусі і СССР было асабліва прыемна, што канцэрт прагучаў у выкананні найстарэйшага музычнага калектыву Беларусі - Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.І.Жыновіча (галоўны дырыжор заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Крамко) і лаўрэата міжнародных конкурсаў, уладальніка медаля Францыска Скарыны Пятра Ялфімава.
У рэпертуары аркестра - дзясяткі песенных партытур з творчай спадчыны "Песняроў". А ўклад Ялфімава ў беларускую культуру і захаванне спадчыны Мулявіна бясспрэчна заслугоўвае вельмі вялікай павагі.

У праграме прагучалі хіты Уладзіміра Мулявіна, Ігара Лучанка, Ігара Паліводы, Юрыя Семянякі, Аляксандры Пахмутавай на вершы Мікалая Дабранравава. Гэтыя песні ведаюць і спяваюць людзі з усёй постсавецкай прасторы.
"Я была б неймаверна шчасліва, калі б моладзь сёння на канцэрце, заўтра і паслязаўтра спявала гэтыя песні. А мы пастараемся зрабіць усё, каб яны па-новаму гучалі і даходзілі да сэрца, да розуму моладзі Беларусі і не толькі нашай краіны", - сказала Марына Мулявіна.
Паводле слоў Пятра Ялфімава, у супрацоўніцтве з аркестрам імя І.І.Жыновіча падрыхтавана вельмі шмат праграм, падобных да той, што прагучала сёння. Такая праграма, у прынцыпе, лічыць ён, павінна гучаць на фестывалі ў Маладзечне. У ёй - сутнасць беларускай культуры, якую важна несці ў масы.

Карыстаючыся выпадкам, пацікавіліся меркаваннем Пятра Ялфімава аб тым, ці патрэбны фестывалю апгрэйд. "Ніколі не трэба заганяць сябе ў рамкі. І калі можна нешта апгрэйдзіць - у тых рамках, каб не сапсаваць. Бо любы апгрэйд не значыць, што будзе добра. Можна апгрэйдзіць сістэму, і потым ты зразумееш, што лепш адкаціцца на папярэднюю аперацыёнку", - заўважыў ён у каментарыі карэспандэнту БЕЛТА перад канцэртнай праграмай.
Таму падыходзіць да гэтага пытання трэба правільна, з павагай да матэрыялу і кампазітараў, музыка якіх гучыць на фестывалі, упэўнены Пётр Ялфімаў. І калі нешта рабіць, то гэтым павінны займацца прафесіяналы з густам, адукацыяй, і тады будзе класна.

"Заўсёды хочацца ўліваць нейкую новую кроў, паказваць, можа, новае прачытанне, новыя рашэнні. Галоўнае - каб яны не забівалі той сэнс, які быў некалі закладзены", - падкрэсліў спявак і музыкант. Ён упэўнены, што ў любой сферы, асабліва ў музычнай творчасці, да любога твора трэба падыходзіць з павагай да таго, што было першапачаткова закладзена. Сам ён менавіта так і працуе.
Фестываль у Маладзечне - унікальнае творчае свята нацыянальнай культуры, якое штогод збірае разам цэлую плеяду таленавітых майстроў беларускай музыкі і роднай мовы. Фестываль дапамагае паказаць лепшую спадчыну - беларускія песні і родную мову, якая так прыгожа гучыць у музычным афармленні.
Гэта даказалі ўдзельнікі Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, што прайшоў у рамках XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Мала93ечна-2025". Пераможцаў з уручэннем уладальніку Гран-пры спецыяльнага прыза імя Уладзіміра Мулявіна - хрустальнай гітары - традыцыйна ўшаноўвалі ў час канцэрта-закрыцця фестывалю на сцэне Летняга амфітэатра.
Старшыня Маладзечанскага райвыканкама Павел Губко падкрэсліў, што за гады свайго існавання фестываль стаў адметнай з'явай не толькі маладзечанскага краю, але і ўсёй краіны. Сёння гэта брэнд Беларусі. Кожны год на гэтай сцэне загараюцца новыя зоркі, якімі ганарыцца ўся Беларусь.
Словы ўдзячнасці ён адрасаваў Міністэрству культуры, Мінскаму аблвыканкаму, усім артыстам, усім тым, дзякуючы каму госці фестывалю атрымлівалі задавальненне ад роднай беларускай мовы на працягу ўсяго фестывальнага тыдня. Фестываль завяршыў сваю работу. Аднак роўна праз год Маладзечна будзе сустракаць XXV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2026".-0-

Фота Таццяны Матусевіч