Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 чэрвеня 2021, 09:22

Фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2021" пакажуць у эфіры "Беларусь 3"

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзечна з 11 па 12 чэрвеня прыме Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2021". Пачуць кампазіцыі айчынных аўтараў і лірыку сапраўдных майстроў слова змогуць і гледачы тэлеканала "Беларусь 3" - дзякуючы трансляцыям асноўных канцэртных праграм і аператыўным выпускам культурных навін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Здымачная група праекта "Навіны культуры" наведае асноўныя пляцоўкі свята і пакажа ўсе сюрпрызы і тэматычныя праекты, падрыхтаваныя арганізатарамі для жыхароў і гасцей Маладзечна ў юбілейны (мерапрыемства праводзіцца 20-ы раз) для фестывалю год, а спецыяльны суботні выпуск праграмы "Культурны рэпартаж" пагартае старонкі ўсёй дваццацігадовай гісторыі музычна-паэтычнага форуму.

Галоўнай падзеяй першага фестывальнага дня стануць урачыстая цырымонія адкрыцця і ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, прэм'ерная канцэртная праграма "Талака", прысвечаная памяці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і знакамітага піяніста і аўтара песень Ігара Паліводы. Канцэртную праграму прадставяць салісты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга.

Тэлеверсію канцэрта-адкрыцця фестывалю тэлеканал "Беларусь 3" пакажа 12 чэрвеня ў 17.20, а вечарам у 21.30 у прамым эфіры з Летняга амфітэатра Маладзечна - святочны гала-канцэрт закрыцця форуму, праграму "Маладзечна - насустрач шлягерам" з удзелам зорак беларускай эстрады і любімых ансамбляў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі