Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 снежня 2024, 12:14

"Фаўст" і навагодняя казка. Што прадстаўляе Разанскі тэатр драмы ў Мінску

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 5 па 8 снежня на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ўжо другі раз праходзяць гастролі аднаго са старэйшых тэатраў Расіі - Разанскага абласнога тэатра драмы, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Усяго ў рамках гастроляў будзе паказана 5 спектакляў. Так, 5 снежня адбыўся паказ трагедыі "Фаўст". Над пастаноўкай працаваў рэжысёр Дзмітрый Акрыш.

6 снежня пакажуць камедыю рэжысёра Арсенія Кудры паводле твора Астроўскага "Даходнае месца", а 7 снежня паводле драмы Зелера "Гадзіна цішыні".

Днём 7 і 8 снежня прадставяць казку для дзяцей і дарослых "Як Настачка ледзь кікімарай не стала" рэжысёра, заслужанага артыста РФ Алега Пічурына. А вечарам 8 снежня беларускі глядач убачыць камедыю рэжысёра Арсенія Кудры ў адной дзеі "Навагодні паварот".

Білеты можна набыць на сайце тэатра.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі