Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 кастрычніка 2022, 12:22

Фартэпіянны канцэрт лаўрэата міжнародных конкурсаў пройдзе ў Віцебскай абласной філармоніі

13 кастрычніка, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Канцэрт фартэпіяннай музыкі прадставіць 13 кастрычніка ў Віцебскай абласной філармоніі лаўрэат міжнародных конкурсаў Андрэй Іваноў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Беларускі музыкант выступіць перад віцебскай публікай у 19.00. Са сцэны філармоніі ў яго выкананні прагучаць велічныя творы Бетховена, Брамса, Шуберта.

У перспектыўнага музыканта багатая канцэртная і конкурсная біяграфія. У 2010 годзе ён перамог на VI Міжнародных адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў - удзельніц СНД, якія праводзіліся ў Ерэване. У 2014 годзе ён стаў лепшым у конкурсе піяністаў у Мінску, а ў 2017 годзе атрымаў дыплом лаўрэата міжнароднага конкурсу піяністаў імя Хасэ Ітурбі ў Іспаніі.

Андрэй Іваноў з'яўляецца выпускніком Каралеўскай кансерваторыі ў брытанскім Бірмінгеме і Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага. Малады піяніст выступаў у прэстыжных залах у Англіі (Symphony Hall, Town Hall, Wigmore Hall), вялікай і малой залах Маскоўскай кансерваторыі. Піяніст супрацоўнічаў з камерным аркестрам фестывалю Enigma ў Стратфардзе і сімфанічным аркестрам Бірмінгема, з якім выступіў на адкрыцці Bradshaw Hall, створанага пры Каралеўскай кансерваторыі. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі члены каралеўскай сям'і. У жніўні 2019 года музыкант выпусціў дыск з малавядомымі транскрыпцыямі Ліста.

Яркі і таленавіты піяніст гастралюе з канцэртамі ў Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі. Андрэй Іваноў таксама прадаўжае ўдасканальваць сваё выканальніцкае майстэрства на міжнародных майстар-класах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі